Кінапрагляд HUMAN з беларускімі субтытрамі

Мероприятия
17.07.2017
17, 24 і 31 ліпеня з 19:00 да 22:00
Минск, бар "Граффити" (зав. Калініна, 16)
Уваход бясплатны

Што робіць нас людзьмі? Каханьне? Вайна? Нянавісьць? Што найбольш натхняе нас? Блізкія людзі? Радзіма? Будучыня? Паспрабаваь вызначыць гэта дапаможа фільм легендарнага ўжо фатографа і рэжысёра Яна Артуса-Бертрана “Чалавек”.

"Мы сьвядома запрашаем Вас на кінапрагляд усіх трох частак гэтага выдатнага твора 17, 24 і 31 ліпеня. Гэта панядзелкі. Нам усім падаецца, што панядзелак – цяжкі дзень. Але паспрабуем паслухаць гісторыі людзей, якім ёсьць чым падзяліцца, людзей з усіх частак планеты. Мажліва, гэтыя гісторыі дапамогуць нам зразумець, што мы не такія ўжо пакінутыя, няшчасныя, кожны ў сваім панядзелку. Бо дзе б мы не нарадзіліся – мы ўсі маем аднолькавую прагу да самавызначэньня, шчасьця і спрабуем знайсьці сябе ў гэтым сьвеце" – кажуць арганізатары кінапрагляду.