Конкурс "Гарады нашай будучыні"

Конкурсы
31.05.2018
Апошні тэрмін падачы працы на конкурс – 31 траўня

Інстытут Royal Institute of Chartered Surveyors сумесна з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі арганізоўваюць міжнародны конкурс "Гарады нашай будучыні". Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя людзі, якія маюць крэатыўныя ідэі вырашэння праблем у галіне геадэзіі, гарадскога дызайну, архітэктуры, інжынернага забеспячэння.

Арганізатары прапануюць прызавы фонд 50000$ і магчымасць працаваць з экспертамі і настаўнікамі з галіне геадэзіі. Апошні тэрмін падачы працы на конкурс – 31 траўня.

Калі вы маеце ідэю для праекта або палітыкі і жадаеце зрабіць пазітыўныя ўклад у развіццё свету, развіць сваё партфоліо да міжнароднага ўзроўню і прасунуць свой кар'ерны рост, тады гэты конкурс для вас. Ваша ідэя можа ператварыцца ў прататып, які будзе змяняць свет да лепшага.

У конкурсе могуць браць удзел:

  • студэнты, якія вывучаюць геадэзію, дызайн, інжынерную справу, архітэктуру;
  • старт-апы, якія жадаюць палепшыць перспектывы свайго праекта, бізнесу, звязанага з азеляненнем і навакольным асяроддзем;
  • прафесіяналы, якія працуюць у галіне геадэзіі, дызайну, інжынернага справы, архітэктуры.

 

Як падаць заяўку?

  1. Канкурсантам неабходна выбраць адну з тэм конкурсу: хуткая ўрбанізацыя, недахоп рэсурсаў, змены клімату.
  2. Неабходна спампаваць бланк заяўкі
  3. Трэба запоўніць заяўку і падаць яе анлайн да 31 траўня 2018. Заяўка павінна быць запоўненая на англійскай мове.

 

Паводле інфармацыі by.odb-office.eu